Рэліктавае выпраменьванне
Касмалогія |
---|
Аб’екты і працэсы, якія вывучаюцца |
Назіраемыя працэсы |
Тэарэтычныя пошукі |
Рэлі́ктавае выпраме́ньванне[1] (ці касмічнае мікрахвалевае фонавае выпраменьванне ад англ.: cosmic microwave background radiation) — касмічнае электрамагнітнае выпраменьванне з высокай ступенню ізатропнасці і са спектрам, характэрным для абсалютна чорнага цела з тэмпературай 2,725 К.
Існаванне рэліктавага выпраменьвання было прадказана тэарэтычна ў рамках тэорыі Вялікага выбуху. Хоць у наш час шматлікія аспекты першапачатковай тэорыі Вялікага выбуху перагледжаны, асновы, якія дазволілі прадказаць тэмпературу рэліктавага выпраменьвання, засталіся нязменныя. Лічыцца, што рэліктавае выпраменьванне захавалася з пачатковых этапаў існавання Сусвету і раўнамерна яго запаўняе. Эксперыментальна яго існаванне было пацверджана ў 1965 годзе. Нароўні з касмалагічным чырвоным зрушэннем, рэліктавае выпраменьванне разглядаецца як адно з галоўных пацверджанняў тэорыі Вялікага выбуху.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шымбалёў А. А. Рэліктавае выпраменьванне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 7. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).